Якое пакаранне запыталі для выкладчыка, якога судзяць за марыхуану

13 і 14 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна прайшлі спрэчкі бакоў. Пракурор запрасіла для абвінавачанага 11 гадоў пазбаўлення волі з узмоцненым рэжымам. Адвакат просіць апраўдаць па двух артыкулах і даць па арт. 328 ч. 1 мінімальны тэрмін, не звязаны з пазбаўленнем волі.

Што за справа?

9 сакавіка пачалі судзіць выкладчыка робататэхнікі, які, на думку следства, на ўроках ужываў наркотыкі і схіляў да гэтага сваіх вучняў. Мужчыну прад’яўлена абвінавачанне па артыкулах — 328 ч. 3, 332 ч. 1 і 331 ч. 2 КК РБ. Абвінавачваны віну прызнаў толькі па арт. 328 ч. 1 — незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Паводле звестак следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года да кастрычніка 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх-сваіх вучняў. Гродзенца затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне вялося чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, аказалася, што за ім сачылі з ліпеня 2019 года — столькі часу ў кабінеце знаходзілася камера.

Судовае следства доўжылася больш за месяц. У канцы следства мужчына даў паказанні і сказаў, што з вучнямі ён курыў палын і шалфей, а замест ЛСД была папера. Па яго словах, ён спецыяльна ствараў ілюзію чагосьці забароненага, калі кожны з вучняў заўважаў у кабінеце прыстасаванні для курэння марыхуаны. Таго, што ён сам ужываў і набываў марыхуану, выкладчык не адмаўляе. Не знайшлі падчас следства і куст, які фігуруе на відэа.

Што просіць дзяржабвінаваўца?

Пракурор запрасіла для абвінавачанага 11 гадоў пазбаўлення волі з узмоцненым рэжымам. Са справы прыбралі паўторную куплю наркотыку — пракурор пагадзілася, што марыхуана набывалася абвінавачаным за адзін раз. Прызналі, што ён дзейнічаў не ў стане наркатычнага ап’янення.

Што просіць адвакат?

Адвакат адзначыў грамадскі рэзананс, які атрымала справа. Што, магчыма, паўплывала на справу і яго фігурантаў. Адзначым, што першыя публікацыі з’явіліся па інфармацыі мясцовай міліцыі.

Адвакат лічыць, што віна па арт. 332 ч. 1 і арт. 331 ч. 2 КК РБ, гэта значыць, схіленне непаўналетніх да ўжывання наркотыкаў і прадастаўленне для гэтага памяшкання, не даказаная. Ён кажа, што вучні не былі перакананыя, што абвінавачаны кажа няпраўду. А ўлічваючы, што яны да гуртка і пасля не ўжывалі марыхуану, яны не могуць параўнаць атрыманы эфект з рэальным. Так што іх словы — толькі меркаванне. Што тычыцца прадастаўлення памяшкання, у размове не было запрашэння папаліць менавіта там.

Арт. 328 ч. 3 фігураваць у справе не можа, бо не было мэты збыту і не было дзеянняў, учыненых паўторна, лічыць адвакат. Ён просіць назваць мінімальнае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, паводле арт. 328 ч. 1, па якім віну прызнаў абвінавачаны. Таксама просіць улічыць Закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Адвакат звяртае ўвагу на станоўчую характарыстыку абвінавачанага па месцы працы. 32 чалавекі з ліку бацькоў, чые дзеці наведвалі гурток робататэхнікі, напісалі ліст у суд, дзе называлі абвінавачанага добрым спецыялістам і педагогам. Станоўча характарызавалі яго суседзі і калегі. Адмоўную характарыстыку даслалі толькі з СІЗА турмы № 1 г. Гродна. Адвакат тлумачыць гэта рэакцыяй абвінавачанага на паведамленні аб артыкулах, якія яму спрабавалі першапачаткова інкрымінаваць , — яго спрабавалі абвінаваціць у педафіліі. Гэтак жа ён адзначыў, што ў зале пасяджэння прагучалі словы выбачэнняў з боку абвінавачанага і прабачэння — ад пацярпелых.

Прысуд вынесуць праз тыдзень. Hrodna.life будзе сачыць за працэсам.

Як ішла працэс па справе

«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану

Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў

«Падабалася і ўсё». Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай

«Мы курили полынь». Преподаватель с марихуаной дал показания в суде

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025