Мастак Уладзімір Качан звярнуўся да прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій Гродзеншчыны з прапановай паставіць ля драмтэатра крыж-абярэг, які дапаможа абараніць гродзенцаў у барацьбе з пандэміяй каранавіруса і будучымі захворваннямі.
Уладзімір Качан упэўнены, што прыйшоў час для такога помніка ў Гродне. Мастак прапануе яго паставіць недалёка ад драмтэатра, дзе раней стаяў храм, які ў розны час быў каталіцкім манастыром бэрнардынак і праваслаўным Свята-Барысаглебскім манастыром.
«Раней падчас чумы нашы продкі ставілі такія крыжы-абярэгі, — распавядае Уладзімір Качан. — Яны верылі, што абаронай іх дамоў ад усякай нечысці і эпідэмій з’яўляўся ўсталяваны і асвечаны на бачным месцы крыж-абярэг. Мы перажываем цяпер падобную сітуацыю і пік эпідэміі няўхільна набліжаецца да парога нашых дамоў, да нашых сем’яў».
Мастак кажа, што праект прайшоў усе неабходныя ўзгадненні для ўстаноўкі ў гістарычным цэнтры горада. На крыжы ён прапануе размясціць малітву «Ойча наш» на стараславянскай мове і на латыні.
«Гэта самая моцная абарона і магутны сімвал, які аб’ядноўвае», — кажа Качан.
«У ідэале, тут лепш не бюджэтныя грошы выкарыстоўваць, а сродкі іншых інвестараў», — кажа мастак.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…