«Гродзенская праўда» выпусціла тэкст, у якім галоўны ўрач Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы кажа аб поўнай забяспечанасці сродкамі абароны. Публікацыі на гарадскіх сайтах пра недахоп сродкаў і дапамогі актывістаў газета назвала «жаданнем беспадстаўна ўскалыхнуць грамадскую думку». Тым часам медыкам дапамагаюць і грамадскія актывісты, і прадпрыемствы — супрацоўнікі кажуць, што сродкаў абароны не хапае.
«На некаторых сайтах горада Гродна з’явілася інфармацыя аб тым, што Гродзенская абласная інфекцыйная бальніца мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе на перыяд захворвання каранавіруснай інфекцыяй. Што без спонсараў не абысціся. Такія заявы больш падобныя на жаданне „злавіць хайп“ на надзённай тэме, нават не паспрабаваўшы разабрацца ў сітуацыі прадметна», — піша"Гродзенская праўда". Далей газета раіць не «пстрыкаць па клавіятуры», а «грунтоўна разабрацца ў сітуацыі».
Як паведаміў галоўны ўрач бальніцы Сяргей Ціхановіч, установа цалкам забяспечана фінансаваннем для набыцця сродкаў індывідуальнай абароны і для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. А кампаніі і арганізацыі, кажа, і да гэтага дапамагалі ім.
— Прыкра і непрыемна, упэўнены, лекарам чытаць падобныя паведамленні ў інтэрнэце, што мы, быццам бы, вымушаныя рассылаць лісты з просьбамі. Медыкі сёння перш за ўсё заклапочаныя сваёй непасрэднай працай — лячыць пацыентаў і захоўваць жыцці, — прыводзяць яго словы.
Тым часам ад медыкаў паступаюць паведамленні пра недахоп абароны праз пошту covid19@imenamag.by. Як піша T*T.BY, кожны дзень валанцёры развозяць сотні і тысячы сродкаў індывідуальнай абароны ў бальніцы Беларусі. За сем дзён яны атрымалі больш за 560 заявак ад медыкаў - ім патрэбныя рэспіратары, хірургічныя халаты, канцэнтратары кіслароду, бескантактавыя градуснікі.
Сярод прадпрыемстваў дапамагаюць ТАА «Контэ Спа», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Малочны свет», УП «Праектны інстытут Гроднагіпразем», кампаніі Макей, кафэ «Барашка», ТАА «Свідравіна», інстытут «Гроднааблгаз», «Гроднаграмадзянпраект», ТАА «КВІНФУД» і іншыя.
Гродна далучаецца да кампаніі падтрымкі ByCovid19, якая зараз разгарнулася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Далучайцеся да тэлеграм-чату гродзенскіх валанцёраў: t.me/k28chat. Тут будзе збірацца ўся інфармацыя аб патрэбах на бягучы момант. Альбо патэлефануйце па нумары: +37 529 2 663 803.
Актывісты 3 красавіка развезлі паўтары тысячы масак па трох гродзенскіх клініках. Гэта Гродзенская абласная інфекцыйная клінічная бальніца, Гродзенская абласная клінічная бальніца і Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца. Кажуць, медыкі былі вельмі ўдзячныя.
Таксама на дадзены момант:
— атрымалася перадаць ва ўніверсітэцкую клініку 200 хірургічных халатаў,
— сотня халатаў і дэзінфікуючыя сродкі паехалі ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу,
— Гродзенскі абласны скурна-венералагічны дыспансер атрымаў дэзсродкі,
— пачалі дапамагаць збіраць абарончыя экраны для медыкаў,
— хоспіс і валанцёры працягваюць шыць маскі.
Больш падрабязная інструкцыя, як дапамагчы, па спасылцы.
Кавярня «Наша Кава» пералічвае 20% выручкі ад продажаў на вынас на збор грошай на куплю сродкаў індывідуальнай абароны лекарам. Купляючы каву ў іх, вы дапамагаеце змагацца з пандэміяй.
Гродзенскі прадпрымальнік і ўладальнік сеткі піцэрый Pizza&Coffee Томаш Пецюл 8 красавіка накарміў увесь персанал інфекцыйнай бальніцы піцамі. Уладальнік сеткі зрабіў гэта ў знак падзякі і павагі за ўклад медперсаналу ў барацьбу з COVID-19.
Ён запэўніў медыкаў аб дапамозе ў любы дзень і ў любы час. Таксама ўладальнік сеткі распавёў, што ў хуткім часе ў сетцы піцэрый Pizza&Coffee з’явіцца сэрвіс, з дапамогай якога любы неабыякавы чалавек зможа падтрымаць медыкаў і ахвяраваць ім піцы. А таксама падтрымаць людзей, якія знаходзяцца на самаізаляцыі і цяпер не могуць ажыццяўляць асноўны від дзейнасці.У Народным таксі 157 цяпер дзейнічае акцыя: «Зніжка 50% для медыкаў». Яны падаюць зніжку на праезд па горадзе, а гэта ўсяго 33 капейкі за кіламетр (3 км — 2 рубля, 6 км — 3 рубля і т .д.) кажуць, больш выгадна ў гэтым горадзе не будзе.
Каб атрымаць зніжку, дастаткова на іх Viber +375−29−8 801 111 адправіць фота дакумента, які пацвярджае статус медыцынскага работніка і свой нумар тэлефона. У фірме актывуюць пастаянную зніжку і можна ездзіць да канца траўня. Першая паездка павінна быць абавязкова з працы або на працу і кіроўцу трэба паказаць арыгінал дакумента. Больш падрабязна тут.
T*T.BY праверыў, якая сітуацыя з наяўнасцю медыцынскай абароны ў рэгіёнах.
— Вы дакладна ні ў чым не маеце патрэбу? — пытаюцца ў Докшыцкай бальніцы, дзе на 7 красавіка ў горадзе, дзе жыве 7 тысяч чалавек, зафіксавана 85 выпадкаў пнеўманіі і адзінкавыя выпадкі каранавірусу.
— T*T.BY? — перапытвае сакратар у прыёмнай галоўнага лекара. — Не, у нас усё ёсць. Спраўляемся.
І ўрач гэтай жа бальніцы ананімна літаральна праз некалькі хвілін расказвае:
— З СІА (сродкі індывідуальнай абароны) напружанка пастаянна. Нешта падвозяць са складоў, але гэтага не хапае. Асаблівы дэфіцыт — рэспіратары са ступенню абароны ffp3, якія патрэбныя для працы ў ачагу. Рэспіратараў няма, а ў інтэрнэце іх прадаюць ад 35 рублёў за штуку. Дапамагаюць, як могуць, валанцёры. Але яны таксама скупляюць, што знойдуць, рэспіратараў патрэбных знайсці не могуць. Людзі прапануюць дапамогу грашыма… Але нам патрэбныя сродкі індывідуальнай абароны. У Віцебску цэлая група працуе рабят, якія арганізавалі шыццё масак і касцюмаў. Вялікі ім дзякуй, усім шпіталям рэгіёну падкідваюць дапамогу. Я не ведаю, калі яны спяць наогул.
Такая сітуацыя — усюды. Толькі адзін галоўны лекар прызнаўся, што сродкаў не хапае.
— Там, дзе клінікі былі перапрафіляванне загадзя — менш заражаных. Больш за ўсё захварэлых — у Віцебску і Мінску, у іншых рэгіёнах адзінкі. Нашы прадпрыемствы зараз працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, таксама будзе некалькі вялікіх паставак з-за мяжы — за кошт наступнага тыдня мы нарасцім запас спецадзення для медыкаў.
Таксама адзначу, што па кожным выпадку мы праводзім эпідрасследавання. Медыкі падчас любога такога эпідэмічнага ўздыму заўсёды былі на перадавой. Што тычыцца самаадчування хворых — на сённяшні дзень вялікая частка медработнікаў адчувае сябе добра, тыя, якія маюць клінічныя праявы — вядома ж, атрымліваюць лячэнне, — паведаміў Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь падчас брыфінгу.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…