Каля будынка былой пальчаткавай фабрыкі “Акцэнт” 9 красавіка ўсталявалі абмежавальнікі. Раней жыхары суседняга дома не раз выкладвалі ў інтэрнэт фатаграфіі і відэа з парушэннем паркоўкі ў гэтым месцы.
На звароты жыхароў вуліцы адрэагавалі гарадскія службы, яны абмежавалі ўезд аўтамабіляў да будынка.
Нагадаем, ноччу пешаходная пляцоўка на Маставой ператваралася ў вялікую паркоўку. Аўтамабілі ламалі дрэвы і слупы, гучная музыка перашкаджала людзям спаць. Цяпер гэта не так актуальна: шумныя ўстановы, такія як “Мята”, “Гранат” і суседнія скарацілі час працы ці наогул зачыніліся.




