На падпорнай сцяне каля бізнес-цэнтра «Замкавы» на вуліцы Заводскай з’явілася вялікая выява з відам старога горада. Над праектам у пачатку красавіка працаваў гродзенскі мастак Максім Карповіч.
У будучыні каля бізнес-цэнтра «Замкавы» плануюць зрабіць месца для адпачынку гараджан з фотазонамі.