У Гродне адкрылася яшчэ адна анлайн-піцэрыя пад назвай «Prosto Pizza». Фішкай піцэрыі стала фіксаваная цана — 8. 50 рублёў. А таксама фіксаваны памер — вы зможаце купіць піцу дыяметрам толькі ў 31 см. Вага — 410−480 грам.

На выбар прадастаўлена 20 піц. Да кожнай назвы дададзена слова «проста». Так, вы можаце купіць «проста капрычыозу», «проста маргарыту», «проста мясную». Ёсць і вегетарыянскія варыянты.

Таксама можна замовіць соус за 2.00−2.50 рубля і безалкальныя напоі за 2.00−2.30.

Замовіць піцу можна з нядзелі па чацвер з 11:00 да 23:00, у пятніцу і суботу — з 11:00 да 00:00. Яе даставяць па ўсім горадзе, акрамя раёнаў Забалаці і Пагаран-Кашэўнікаў. Акрамя таго, ёсць кропкі самавывазу.

Кошт дастаўкі - 2.50. Пры замове ад 30.00 — дастаўка бясплатна. Сярэдні час дастаўкі - 60−90 мін. Можна аплаціць картай. Кантакты шукайце тут.