Масіўную дэкаратыўную агароджу ўсталявалі на тратуары каля Фарнага касцёла 4 красавіка. З першага погляду можа падацца, што агароджа павінна абараніць прыступкі касцёла ад ліхачоў, якія перыядычна вылятаюць туды. Але гэта не так, піша autogrodno.by.

Каля Фарнага касцёла паставілі агароджу. Навошта?

Як паведамілі ў КУП «Рамбудаўтадар», спецыялісты якога мантавалі агароджу, гэтая ініцыятыва накіраваная ў першую чаргу на пешаходаў, каб выключыць пераход дарогі па-за пешаходным пераходам.

Каля Фарнага касцёла паставілі агароджу. Навошта?

Калі прыгледзецца, секцыі агароджы толькі часткова перакрываюць траекторыю магчымага вылету аўтамабіля, але парушыць ПДР пешаходам яны не дазволяць.

У выгінастых элементах плота ў будучыні з’явяцца вазы з кветкамі, альбо дэкаратыўнымі дрэвамі.

Каля Фарнага касцёла паставілі агароджу. Навошта?