Гэта не каранцін. Кавярня «AvaCava» адпрацавала апошні дзень 4 красавіка. Пра гэта супрацоўнікі паведамілі ў інстаграме.
Як распавялі ў кавярні, зачыніцца яны вырашылі не спантанна. Планавалі зрабіць гэта ў маі. Але цяпер стала менш кліентаў і спыніць працу вырашылі крыху раней.
Месца і памяшканне — не для кавярні
Кажуць, месца на Кірава, 3 не самае зручнае для кавярні. Вуліца прахадная, але людзі стараюцца тут не затрымлівацца. Да таго ж, памяшканне занадта вялікае для кавярні - яна хутчэй павінна быць маленькай і ўтульнай. Хоць іх зала для канферэнцый карысталася попытам: і для мерапрыемстваў, і для сумоўяў. Месца на Кірава, 3 больш пасуе для грамадскага харчавання або бара, лічаць у кавярні. Кажуць, на закрыццё паўплывала і вялікая канкурэнцыя: маўляў, у Гродна занадта шмат кавярняў, а яшчэ адкрываюцца новыя.
Ці змогуць супрацоўнікі пасля закрыцця знайсці працу ў крызіс? У кавярні кажуць, што ў кагосьці была другая праца, а вакансій цяпер хапае.
Што будзе на месцы «AvaCava», пакуль невядома. Як і тое, ці адкрыюць уладальнікі новую ўстанову ў іншым месцы.
Чытайце таксама:
Гостиницы, хостелы, общепит. Кому уменьшают арендную плату из-за коронавируса
«Ситуацию, в которой оказался бизнес, в расчет не берут». Кафе в Гродно в два раза подняли арендную плату
Выставы перанясуць у іншае месца
Кавярня адкрылася ў ліпені мінулага года. У планах было праводзіць моўныя клубы, кінапрагляды, выставы і іншыя цікавыя мерапрыемствы. Тут можна было выпіць кавы, пакаштаваць свежую выпечку ад мясцовых кандытараў, з’есці сняданак.
«AvaCava» была вядомая і тым, што тут праходзілі мастацкія выставы. Арганізатарка Кацярына Петруцый паабяцала, што выставы будуць праходзіць у іншых месцах. Напрыклад, у бары «Третье место».