Цяпер жанчына адчувае сябе добра. Клінічных сімптомаў у яе няма. Двойчы праведзены кантрольны мазок на каранавірус аказаўся адмоўным, паведамілі ў бальніцы. Сёння гродзенка вернецца дадому, паведамляе grodnonews.by.

67-гадовая гродзенка паступіла ў Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную лякарню 10 сакавіка пасля таго, як прыляцела начным рэйсам з Італіі ў Вільню і прыехала ў Гродна. Раніцай наступнага дня наяўнасць каранавіруснай інфекцыі ў арганізме пацыенткі пацвердзілася. Гэта быў першы выпадак каранавіруса ў вобласці.

Цяпер яна больш не заразная для навакольных і не абавязаная знаходзіцца ў самаізаляцыі, аднак часова ёй усё ж рэкамендавана пазбягаць шматлюдных грамадскіх месцаў з мэтай уласнай бяспекі: арганізму неабходна адужэць пасля хваробы.

Гродзенку з каранавірусам перавялі ў рэанімацыю. Пацыентка з Жыткавічаў у цяжкім стане і не мела кантактаў з замежнікамі

Зараз у абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы ў Гродне знаходзяцца яшчэ два пацыенты з пацверджаным каранавірусам. Абодва патрапілі ў лячэбную ўстанову пасля таго, як вярнуліся са Швецыі. Адчуваюць яны сябе здавальняюча, паведамілі лекары. У аднаго з іх плануецца ў найбліжэйшы час узяць кантрольныя мазкі на каранавірусную інфекцыю. Калі яны апынуцца адмоўнымі, то на працягу тыдня яго выпішуць дадому. Другі пацыент яшчэ праходзіць лячэнне.