Гродзенскія актывісты 3 красавіка развезлі паўтары тысячы масак па трох гродзенскіх клініках. Гэта Гродзенская абласная інфекцыйная клінічная бальніца, Гродзенская абласная клінічная бальніца і Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца.
— Сёння развезлі паўтары тысячы масак па трох гарадзенскіх клініках. Нават не ўяўляеце, з якой удзячнасцю да нас ставіліся нашы медыкі. Калі гэта дапаможа выратаваць хаця б адно жыццё — значыць, усё не дарма! — піша Вадзім Саранчукоў.
У каментарах пішуць, што калегі з абласных і раённых цэнтраў таксама просяць дапамогі. Запыты медыкаў апрацоўваць праз пошту covid19@imenamag.by. Далучыцца да сбору сродкаў для медыкаў можна па спасылцы.Таксама дзякуючы дапамозе грамадства і бізнесу пастаўлена:
— 2000 рэспіратараў класа абароны ffp3 (пялёстак) для дзіцячай інфекцыйнай бальніцы ў Мінску. Яшчэ 2000 ffp2, якія знайшлі для дзіцячай інфекцый, бальніца закупіла самастойна;
— 291 рэспіратар класа абароны ffp3 для 3-й гарадской дзіцячай бальніцы;
— 1000 рэспіратараў класа ffp3 паедзе ў Віцебск.
Як яшчэ можна дапамагчы?
Зараз ствараецца база валанцёраў па ўсёй Беларусі, якія пры неабходнасці будуць гатовыя дапамагчы іншым у бягучай сітуацыі з COVID19.
Дапамога можа быць любой: набыць і прывезці прадукты і лекі сталым, прыгатаванне ежы дактарам і сталым, інфармацыйная і фінансавая падтрымка, расклейка інфармацыйных флаераў і г. д.
Калі вы хочаце чымсьці дапамагчы — запоўніце коротную форму па спасылцы.