Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зніжэнні ставак арэнднай платы для прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, якія фарміруюць турыстычную інфраструктуру горада, паведамляе телеграм-канал «Гродно Плюс».
Гэта не толькі турыстычныя аператары, але і гасцініцы, і хостэлы, аб’екты грамадскага харчавання, а таксама арганізацыі, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў і шэраг іншых катэгорый.
Яны апынуліся найбольш уразлівымі да неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі. Большасць з іх вядуць бізнес на арандаваных плошчах. Стаўкі для іх зробяць максімальна магчымымі. Колькі працягнуцца льготы, невядома.