Структуры Мінпрыроды запрашаюць жыхароў Гродзенскай вобласці далучыцца да пасадак у гарадах, піша greenbelarus.info.

Усе жадаючыя могуць далучыцца 4 красавіка. Для гэтага трэба пакінуць заяўку ў абласным камітэце, патэлефанаваўшы па нумары 8 (0152) 62-01-67, або звярнуцца ў гарадскую або раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў сваім населеным пункце. Там раскажуць, дзе і як можна паўдзельнічаць.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Азеляненне праходзіць у межах кампаніі да Года малой радзімы.

— У гэтым годзе ў сувязі са спрыяльнымі пагоднымі ўмовамі пасадка дрэў стартавала раней, чым звычайна. З пачатку года па вобласці ўжо высаджана больш за 2, 4 тыс. дрэў і 3, 8 тыс.кустоў. У Гродне, напрыклад, больш актыўна за ўсё азеляняліся новыя раёны горада, — адзначылі ў абласным камітэце.

Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)