Структуры Мінпрыроды запрашаюць жыхароў Гродзенскай вобласці далучыцца да пасадак у гарадах, піша greenbelarus.info.
Усе жадаючыя могуць далучыцца 4 красавіка. Для гэтага трэба пакінуць заяўку ў абласным камітэце, патэлефанаваўшы па нумары
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Азеляненне праходзіць у межах кампаніі да Года малой радзімы.
— У гэтым годзе ў сувязі са спрыяльнымі пагоднымі ўмовамі пасадка дрэў стартавала раней, чым звычайна. З пачатку года па вобласці ўжо высаджана больш за 2, 4 тыс. дрэў і 3, 8 тыс.кустоў. У Гродне, напрыклад, больш актыўна за ўсё азеляняліся новыя раёны горада, — адзначылі ў абласным камітэце.