З 9.00 1 красавіка да 31 мая будзе часова забаронены рух транспарту на вуліцы Леніна ў Гродне, паведамляе grodnonews.by.
Зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў:
маршрут № 3 «Фолюш-Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 3 «Фолюш-Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;
маршрут № 5 «Лапенкі-Райсельгастэхніка» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Лапенкі» — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага-праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 8 «Вішнявец-вуліца Урублеўскага» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вішнявец» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Будзёнага-вул. Ажэшкі-вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 16 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вішнявец» — праспект касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Ціміразева-вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 37 «Багушэвіча-2-Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 37 «Багушэвіча-2-Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» — праспект касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;
маршрут № 47 «Альшанка-Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 47 «Альшанка-Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Альшанка» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;
маршрут № 3тк «Фолюш-Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 3тк «Фолюш — Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» — вул.Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку.