Не ўклаліся ў тэрміны, перабоі з гарачай вадой і брудныя пад’езды. З такімі прэтэнзіямі 30 сакавіка выйшлі ў свой двор жыхары вуліцы Гагарына. Яны выказалі незадаволенасць будаўнічым і гарадскім службам, якія робяць капрамонт іх дамоў.

Дамы № 25 і № 27 паставілі на капітальны рамонт у 2019 годзе. Скончыць яго павінны былі ў пачатку 2020 года, але з-за змен падрадных арганізацый і шэрагу іншых прычын тэрміны здачы былі ссунутыя.

«Які каранавірус? У нас тут рамонт не дарабілі, — распавядае адзін з жыхароў дома № 27. — З-за гэтага ў нас ужо месяц па раніцах перабоі з гарачай вадой. Рамонт абяцалі скончыць у студзені. На дварэ ўжо красавік, але нічога не зроблена. Колькі часу гэта можа працягвацца?»

Ініцыятарамі сустрэчы з жыхарамі было гарадская ЖКГ і прадстаўнікі будаўнічай фірмы, якая зараз працуе на аб’ектах. Як аказалася, прычына зацягнутага рамонту — не толькі змена падрадчыка. Асноўная прычына — карэкціроўка праекта капрамонту дамоў канца 1950-х гадоў. Падчас работ у дамах ужо былі дэмантаваныя газавыя калонкі, іх замяняюць на індывідуальны цеплавы пункт. Цяпер жыхары дамоў не могуць прыйсці да адзінага меркавання па замене каналізацыі і электразабеспячэння.

«Які каранавірус? У нас рамонт не скончылі!» Жыхары Гагарына выйшлі на вуліцу з прэтэнзіямі «Які каранавірус? У нас рамонт не скончылі!» Жыхары Гагарына выйшлі на вуліцу з прэтэнзіямі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life