Навіны

Фанаты футбольнага “Нёмана” спыняюць наведванне матчаў і заклікаюць спыніць чэмпіянат

Такі запіс гродзенскія фанаты пакінулі ў афіцыйнай суполцы ў ВКонтакте вечарам 31 сакавіка.

“Мы, фанаты ФК Нёман, хочам звярнуцца да ўсіх актыўных суппортэраў і заўзятараў краіны. Мы ўсведамляем, што нам “хто-та урот”, і ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне мы спыняем наведванне як гасцявых, так і хатніх матчаў нашай каманды.

Такое рашэнне даецца не проста, нам цяжка пакідаць каманду без падтрымкі, але зараз усё ж галоўнае гэта здароўе нашых грамадзян.

Заклікаем да гэтага ўсе фанацкія рухі Беларусі. Давайце застанемся дома, знізім рызыкі, звязаныя з распаўсюджваннем каранавіруса, засцеражом сябе і сваіх блізкіх.

Таксама заклікаем АБФФ пад кіраўніцтвам Базанава нарэшце набрацца смеласці і прыпыніць ЧБ, як гэта зрабілі ва ўсім астатнім свеце. Усім жадаем здароўя,не хварэйце! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!”

Нагадаем, у нядзелю 29 сакавіка гродзенскія фанаты на хатнім матчы супраць “Віцебска” правялі перформанс у падтрымку ўльтрас усяго свету.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У школы Гродна шукаюць кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

На сайце занятасці апублікавалі чатыры вакансіі для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Іх шукаюць у школы…

21 лютага 2026

У Навагрудку прадаюць гатэль – за колькі акупіцца?

У Навагрудку на продаж выставілі гатэль "Крокус". Бізнес працуе з 2015 года - цяпер яму…

20 лютага 2026

Блінны суп, бліны з “Цэзарам”, бліны з гімалайскай соллю: дзе ў Гродне адзначыць Масленіцу?

Кафэ і рэстараны Гродна падрыхтаваліся да масленічнага тыдня, які праходзіць з 16 па 22 лютага.…

20 лютага 2026

Гродзенца судзілі за акт тэрарызму і пашкоджанне шляхоў

Гродзенец Глеб Юр'евіч Рыбчанка 20 лютага папоўніў спіс "экстрэмістаў". Мужчына апынуўся там пасля прысуду Гродзенскага…

20 лютага 2026

У Расіі прыдумалі аналаг карце паляка – “карту рускага”. Яе хочуць выдаваць беларусам

З прапановай выдаваць беларусам і ўкраінцам "карту рускага" у Дзярждуме выступіў дэпутат Міхаіл Дзялягін. Ён…

20 лютага 2026

У “Гродна Азот” спыталі, чаму завод расце, а колькасць супрацоўнікаў не мяняецца. На прадпрыемстве 700 вакансій

Гендырэктар "Гродна Азот" Ігар Ляшэнка сустрэўся з расійскімі студэнтамі. Студэнтаў здзівіла, што колькасць работнікаў «Гродна…

20 лютага 2026