Першая смерць ад каранавіруса здарылася ў Віцебску. Ноччу 31 сакавіка памёр заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч. Яму было 75 гадоў.
Гэтую навіну «Нашай Н**е» паведаміла жонка артыста.
У яе таксама запаленне лёгкіх — але яна ізаляваная дома, дачка прыносіць ёй прадукты і пакідае пад дзвярыма.
Як піша T*T.BY, дыягназ запаленне лёгкіх Віктару і яго жонцы паставілі ў паліклініцы. Іх адправілі на шпіталізацыю ў тубдыспансер. Аднак ён быў перапоўнены, таму ім выпісалі антыбіётыкі і адпусцілі дадому.
Дома ў акцёра была тэмпература. Дзяжурны лекар сказала, што трэба неадкладна ехаць у бальніцу.
Мужа і жонкі паклалі ў розныя палаты ў скурвендыспансеры. Узялі тэсты на каранавірус, але сказалі, што вынікі адмоўныя.
Разам з акцёрам знаходзіўся мужчына, якога пазней забралі з бальніцы. Чаму і куды — ніхто не сказаў. Затым ён ляжаў з іншымі трыма мужчынамі.
24 сакавіка акцёру стала горш, і яго перавялі ў Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр. Там ўзялі новы аналіз на каранавірус. 26 сакавіка стала вядома, што вынік станоўчы.
Жонку акцёра выпісалі 26 сакавіка, яна на 14-дзённым карантыне. А яе муж быў у рэанімацыі, на апараце ШВЛ.
За мяжу акцёр не ездзіў.
Паводле апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, апублікаванай 30 сакавіка ў Telegram, у Беларусі 152 выпадкі COVID-19: 47 пацыенты «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 105 «знаходзяцца пад кантролем мэдыкаў і на лячэнні»
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…