Па выніках маніторынгу Media IQ у лютым 2020 Hrodna.life быў адным з самых прафесійных мясцовых медыя.

У маніторынгу Media IQ ў блоку «Выкананне стандартаў журналістыкі ў навінах» праходзіць маніторынг дзесяці вядомых рэгіянальных выданняў. У маніторынг кожны будні дзень у лютым траплялі тры грамадска значныя навіны.

Ацэньвалася захаванне пяці стандартаў: пэўнасць, дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, баланс меркаванняў, паўната інфармацыі; таксама фіксавалася прапаганда і маніпуляцыя.

Hrodna.life па выніках маніторынгу атрымаў 4,68 з 5 магчымых балаў.

Hrodna.life зноў сярод найлепшых СМІ Беларусі: у нас няма прапаганды і маніпуляцыі

Толькі 3 з 10 медыяў, якія ўдзельнічаюць у маніторынгу, былі цалкам свабодныя ад маніпуляцыі і прапаганды. Гэта «Інфа-Кур'ер», «Вячэрні Бабруйск» і Hrodna.life.


Для Hrodna.life гэта не першая адзнака за прафесіяналізм і якасць. У лістападзе 2019 года нас назвалі найлепшым рэгіянальным сайтам Беларусі на конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы.

Мы і далей будзем цяжка працаваць, каб даваць вам самыя якасныя і цікавыя матэрыялы пра Гродна і гродзенцаў, а таксама пра важныя падзеі ў рэгіёне і свеце.

Калі для вас гэта важна, калі ласка, падтрымайце Hrodna.life фінансава праз платформу Talaka. Калі вы жывеце не ў Беларусі і не маеце рахунка ў беларускім банку, вы можаце напісаць нам на info@hrodna.life і мы патлумачым, як яшчэ можна нам дапамагчы.

Каб атрымліваць штодзённа ўсе навіны і артыкулы Hrodna.life на сваю паштовую скрыню, вы можаце падпісацца праз форму ніжэй.

[mailpoet_form id="3"]


Чытай таксама:

«Сядзі дома. Чытай Hrodna.life». Журналісты «размалявалі» Гродна, каб дапамагчы жыхарам пазбегнуць каранавіруса