Такая рампа з’явіліся на тэрыторыі школы № 15. Там могуць катацца не толькі скейтары і веласіпедысты, але і самакатары або ролеры. Спонсарскую дапамогу для пабудовы аказала тытунёвая фабрыка.

Больш за тры гады аматары экстрэмальных відаў спорту ў Гродне заставаліся без сваёй пляцоўкі. Яны каталіся каля драмтэатра і гарвыканкама. Рампа на тэрыторыі школы № 15 — адзіная на сёння спецыялізаваная пляцоўка для аматараў экстрэмальных відаў спорту. Яе паставілі паводле рашэнне выканкаму Кастрычніцкага раёна.

«Пакуль гэта адзінкавая канструкцыя, што будзе далей — паглядзім, — распавядаюць у школе № 15. — Наша рампа адкрыта для ўсяго горада». Як кажуць у школе, тут у будучыні могуць нават праводзіцца сур’ёзныя спаборніцтвы

Яшчэ адна спецыялізаваная пляцоўка для скейтараў, а побач з ёй тэрыторыя для воркаўта, з’явіцца пасля рамонту каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў Каложскім парку.

Дзе раней былі пляцоўкі для скейтараў і што з імі здарылася?

Першая ў горадзе пляцоўка для скейтараў і аматараў BMX з’явілася ў верасні 2014 гады пад Старым мостам. Праіснавала яна крыху больш за год і зачыніліся. У 2016 года скейтараў запрасілі на пляцоўку каля OldCity, але надоўга яны там не затрымаліся. Казалі, што далёка ад цэнтра і горкі нязручныя. Пасля гэтага аматары скейтбордаў і ровараў апынуліся ў цэнтры горада. Сёння іх можна ўбачыць каля драмтэатра і гарвыканкама.
У Гродне з'явілася рампа для экстрэмальных відаў спорту. Гэта падарунак ад тытунёвай фабрыкіУ Гродне з'явілася рампа для экстрэмальных відаў спорту. Гэта падарунак ад тытунёвай фабрыкі

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life