Абноўленая кавярня “Паляна” з’явіцца на звыклым месцы ў лесапарку Пышкі ўжо на пачатку лета. Пра гэта 30 сакавіка расказалі Hrodna.life прадстаўнікі “ДемсаГрупп”, што валодае аб’ектам.

Па словах прадстаўнікоў фірмы, зараз ідуць перамовы з гарвыканкамам і гарадской ЖКГ. Дасягнута папярэдняя дамоўленасць, што участак вывядуць з ляснога фонда. Пасля гэтага дамова на арэнду будзе заключана нанова. Перадаваць участак іншым арандатарам горад не плануе.


Чытай яшчэ: “Паляны” больш няма. Адзіную ў Пышках кавярню зруйнавалі


Праект новай пабудовы ўжо ўзгоднены ва ўпраўленні архітэктуры. На яго будаўніцтва патрабуецца каля двух месяцаў.

Новая «Паляна» вернецца на старое месца ў Пышках

Абноўленая кафэ павялічыць плошчу. Тут з’явіцца некалькі залаў і адкрытая тэраса на даху.  У такім выглядзе кафэ зможа прымаць адначасова 100 наведвальнікаў. Ранейшых  20 пасадачных месцаў павільёна для ўсіх ахвотных не хапала.

У новай “Паляне” будзе пашыранае меню.  Разам з прывычнымі хотдогамі з’явяцца крафтавыя бургеры, а таксама павялічыцца асартымент выпечкі.

Новая «Паляна» вернецца на старое месца ў Пышках

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]