З 9.00 1 красавіка да 31 мая будзе часова забаронены рух транспарту па вуліцы Леніна ў Гродне, паведамляе grodnonews.by.
Зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў:
маршрут № 3 «Фолюш – Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 3 «Фолюш – Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» – вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;
маршрут № 5 «Лапенкі – Райсельгастэхніка» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Лапенкі» – вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 8 «Вішнявец – Вуліца Урублеўскага» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вішнявец» – вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – вул. Ажэшка – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 16 «Вішнявец – Вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вішнявец» – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – вул. Ціміразева – вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 37 «Багушэвіча-2 – Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 37 «Багушэвіча-2 – Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;
маршрут № 47 «Альшанка – Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 47 «Альшанка – Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Альшанка» – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага – прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;
маршрут № 3тк «Фолюш – Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 3тк «Фолюш – Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» – вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку.


