Сямён Шапіра расказаў, як стаў гаспадаром дзвюх элітных кватэр коштам каля $ 250 тысяч

Былы кіраўнік Мінскай вобласці Сямён Шапіра стаў гаспадаром дзвюх суседніх кватэр у адным з дамоў у «Алімпік Парку» — жыллёвым комплексе каля заказніка «Лебядзіны», піша n*.by.

Як стала вядома «Нашай Н**е», яму належаць двое суседніх апартаментаў плошчай 100 м2 і 63 м2 адпаведна.

Агульны рынкавы кошт гэтага жылля складае каля $ 250 тысяч.

Сямён Шапіра, фота Сяргея Гудзіліна
«Я ўпершыню ў жыцці пабудаваў сабе кватэру! Я жыў у бацькі. Ён (эканаміст Барыс Шапіра — Рэд.) памёр [год таму], цяпер я ў ягоным доме жыву.

У Гродне жыў у інтэрнаце палову часу [пакуль быў кіраўніком аблвыканкама], потым там пабудавалі дом для губернатара, я там паўгода пажыў. У Мінсельгасе пяць гадоў жыў у гасцініцы з жонкай і маленькімі дзецьмі", — тлумачыць «Нашай Н**е» Сямён Шапіра.

Былы чыноўнік расказвае, што калі яшчэ працаваў у Федэрацыі хакея, узяў крэдыт у БПС-Сбербанку на адну з кватэр — 213 тысяч рублёў на 19 гадоў.

«Абвалу рубля не радуюся, крый Божа! Хаця тое, што крэдыт у рублях, гэта плюс. Але ўсё астатняе за дэвальвацыяй будзе даражаць, так што плюсаў няма», — разважае Шапіра.

Другую кватэру ў «Алімпік Парку» яму падарыў брат.

«Алімпік Парк», фота Надзеі Бужан
«Андрэй не багаты чалавек, але ў нас памёр бацька, і трэба было ўрэгуляваць спадчынныя адносіны — хто каму што павінен. Таму прынялі рашэнне аформіць на мяне кватэру, я яе буду прадаваць», — расказаў Сямён Шапіра.

Сямён Шапіра

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Рачэнь на Любаншчыне ў сям'і навукоўца-аграрніка Барыса Шапіры. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у калгасах Дзяржынскага раёна, пасля ў структуры Міністэрства сельскай гаспадаркі (1999−2004). Дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі» (2004−2008), міністр сельскай гаспадаркі (2008−2010), старшыня Гродзенскага аблвыканкама (2010−2013), старшыня Мінскага аблвыканкама (2013−2017), кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі (2017−2018). Цяпер працуе ў дырэкцыі «Віталюра». Жанаты, мае дачку і сына.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025