Актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што ўпершыню ў яго «апазіцыйным жыцці» прадстаўнікі міліцыі склалі яму свае прабачэнні, піша harodniaspring.org.
Яшчэ 11 сакавіка Мікалая Саляніка на дарозе Гародня-Ліда спынілі супрацоўнікі ДАІ Шчучынскага раёну. Імі кіраваў капітан міліцыі Юрый Межва. Спынілі Саляніка беспадстаўна і трымалі гадзіну часу, каб ён не трапіў у Ліду на грамадска-палітычнае мерапрыемства, лічыць актывіст.
24 сакавіка на паседжанні камісіі па разглядзе справы пра адміністрацыйнае правапарушэнне з боку Мікалая Саляніка высветлілася, што ён нічога не парушаў. У выніку супрацоўнікі МУС папрасілі ў яго прабачэння.