Аказалася, 23 сакавіка закрылі толькі частку судовага паседжання, каб вывучыць сакрэтныя матэрыялы справы. Далей справу будуць разглядаць у адкрытым рэжыме.

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка гуртка робататэхнікі, які, на думку следства, на ўроках ужываў наркотыкі і схіляў да гэтага сваіх вучняў, пачаўся ў судзе Ленінскага раёна Гродна 9 сакавіка. Цягам двух тыдняў па справе апыталі пацярпелых і іх прадстаўнікоў, выслухалі сведкаў і разгледзелі матэрыялы справы. У далейшых пасяджэннях паказанні дадуць абвінавачаны і пацярпелы з найбольшай колькасцю эпізодаў.

Па дадзеных следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года па кастрычнік 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх – сваіх вучняў. Мужчына вёў курс «Робататэхніка». Гродзенца затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне ішло чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, апынулася, што за ім сачылі ўжо паўгода – столькі часу ў кабінеце знаходзілася камера.

Следчымі было выяўлена, што аднаго пацярпелага ён схіліў не менш за 12 разоў да ўжывання наркотыкаў, іншага – не менш як 9, не менш за 3 разы – трэцяга пацярпелага.

Бацькі дзяцей не верылі, што такое магло адбыцца. Казалі, што ні разу не адчувалі ў кабінеце паху марыхуаны або цыгарэт. Яны выказаліся аб выкладчыку станоўча: казалі, кошты ў яго курса нізкія, а якасць высокая.

Hrodna.life будзе сачыць за працэсам.


Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

“Падабалася і ўсё”. Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай

«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму