Падрыхтоўчыя працы да рэканструкцыі былога чыгуначнага дэпо па вуліцы Будзёнага, 41 пачаліся ў лютым. Праз год, у 2021-м, там можа адкрыцца адміністрацыйны аб’ект.
Будынак знаходзіцца побач з заапаркам, каля былога чыгуначнага пераезду на Азёрскай шашы. Ён быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя як двухпуцявое паравознае дэпо. Тады ў ім не было ні паверхаў, ні перакрыццяў. Гэта было першае дэпо для стаянкі і рамонту паравозаў у Гродне.
Яшчэ ў 2010 годзе ў будынку жылі людзі, але з-за аварыйнасці аб’екта іх адсялілі. Былое чыгуначнае дэпо прадалі ў траўні 2017 году за 25 тысяч рублёў. Хто інвестар — не паведамляецца, але па чутках гэта прадпрымальнік з Гродна. Зараз ён распрацоўвае праект рэканструкцыі будынка. У будучыні там можа з’явіцца адміністрацыйны аб’ект з офісамі і хостэлам.
Будынак пачатку XX стагоддзя пасля Першай сусветнай вайны быў перабудаваны ў трохпавярховы дом з мансардай, які выкарыстоўваўся чыгуначнікамі. Пазней дом адрамантавалі пад жыллё, мансардны паверх ліквідавалі і замест яго зладзілі чатырохсхільны дах. Захаваліся толькі арыгінальныя контрфорсы. У апошнія гады ў доме ніхто не жыў. Ва ўласніка — Гродзенскага чыгуначнага вузла — былі планы ўладкаваць у гэтым будынку музей гродзенскай чыгункі, але гэта не адбылося.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…