«Белпошта» прапанавала пажылым людзям і людзям з хранічнымі захворваннямі звярнуцца ў мясцовыя аддзяленні сувязі, каб атрымліваць пенсію і грашовыя дапамогі дома. Такім чынам можна дадаткова абараніцца ад распаўсюджвання каранавіруса.
Для афармлення такой паслугі можна звярнуцца ў мясцовае аддзяленне паштовай сувязі або падаць заяўку праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне 154.
Адначасова з атрыманнем пенсіі (дапамогі) дома таксама можна аплаціць камунальныя плацяжы, адправіць пошту, выпісаць друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, паведамляе сайт прадпрыемства.