А1 акажа дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы, якая ў гэтыя дні дапамагае хворым на COVID-19. 50 000 рублёў будуць накіраваныя на закупку неабходнага абсталявання: апаратуры для штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), ПЦР-дыягностыкі, тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса, ахоўнага адзення для медперсаналу, медыцынскіх прэпаратаў.

«Мы хацелі б падтрымаць беларускіх медыкаў, якія цяпер працуюць у няпростых умовах і кожны дзень ратуюць жыцці людзей, рызыкуючы свае здароўем. Як сацыяльна адказная кампанія мы хочам зрабіць наш пасільны ўнёсак у аснашчэнне бальніцы сучаснай апаратурай для лячэння і дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі», — адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара A1 Беларусь Мікалай Юшкевіч.

Бясплатныя званкі ў роўмінгу і на гарачыя лініі

Раней А1 раней ужо абвясціў аб дадатковых мерах падтрымкі жыхароў Беларусі, калі прадставіў бясплатныя званкі на «гарачыя лініі» беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў для абанентаў кампаніі, якія на дадзены момант знаходзяцца ў 56 краінах свету ў роўмінгу.

Акрамя таго, А1 зрабіў даступнымі бясплатныя званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2.

«Гарачая лінія» па пытаннях прафілактыкі інфекцыі дзейнічае на базе Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Званкі прымаюцца на нумар +375 (29) 156 85 65 (час працы — у працоўныя дні з 8:30 да 13:00 і з 13:30 да 18:00).

«Гарачыя лініі» па пытаннях каранавіруснай інфекцыі для жыхароў Гродзенскай вобласці дзейнічаюць на базе Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы па нумары +375 (152) 55 25 02 і Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя па нумары +375 (152) 75 53 22.