Гродзенец Арцём стварыў сэрвіс, які можа стаць вельмі папулярным у перыяд пандэміі каранавіруса. На сайце karantinka.exore.pro можна выбраць пацешную карцінку-мем, звязаную з тэмай пандэміі, і адправіць яе сябру.
“На фоне ўсяго гэтага негатыву з каранавірусам я вырашыў зрабіць сэрвіс, каб разбавіць абстаноўку і падняць людзям настрой. Тыпу валянцінка, толькі каранцінка”, – тлумачыць Артём. “Каранцінкі” могуць быць як імянныя, так і ананімныя.
За суткі, якія прайшлі ад запуску сэрвісу, сайтам скарысталіся амаль за 3000 чалавек. “Пачынае працаваць віральнасць, людзі самі дзеляцца каранцінкамі, усё больш прамых заходаў на сайт”, – кажа Арцём.
Вось самыя папулярныя сярод карыстальнікаў “каранцінкі”:
Набор “каранцінак” будзе папоўняцца. Ужо гатовыя стыкеры для телеграм – спасылка ёсць на сайце праекта.







