Гродзенскі харэограф Яўген Якуш і дыджэй Андрэй Модна ў своеасаблівай форме паказалі барацьбу чалавецтва з каранавірусам. Яны знялі відэаролік і выклалі яго ў інтэрнэт.

Яўген Якуш два месяцы таму вярнуўся ў Гродна з Арабскіх Эміратаў, дзе працаваў харэографам. Цяпер ён займаецца творчымі праектамі на радзіме.

«Працы цяпер няма, сядзець дома надакучвае, — распавядае Яўген Якуш. — Вось мы з Андрэем і вырашылі зняць такі відэаролік. Хацелі паказаць у жартоўнай форме барацьбу зямлян з каранавірусам».

Якуш запэўнівае, што насамрэч ён разумеў сур’ёзнасць сітуацыі. «Хацелася б пажадаць усім моцнага здароўя, правільна харчавацца і займацца спортам», — дадаў ён.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life