Беларусь засталася адзінай краінай у сьвеце, дзе не скасавалі чэмпіянат па футболе з-за пандэміі каранавіруса, піша С**бода.

Беларускі чэмпіянат па футболе пакажуць у Расеі і ва Ўкраіне — правы на паказ матчаў набыў расейскі спартовы канал «МатчТВ"і ўкраінскі «Спорт 1».

У тэлепраграме «МАТЧ ТВ» заплянаваныя прамыя трансьляцыі матчаў «Іслач» — «Нёман» і «Славія» — «Слуцк». У раскладзе ўкраінскага «Спорт 1» таксама ёсьць матчы «Белшына» — «Менск» ды «Віцебск» — «Гарадзея».