Пакуль ва ўсім свеце з-за пандэміі каранавіруса прыпыненыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, у Беларусі працягваюць праводзіць матчы ў чэмпіянатах па хакеі, футболе і іншых відах спорту. На гэта сталі звяртаць увагу ў розных краінах.

За спартыўнымі мерапрыемствамі ў Беларусі сталі сачыць за акіянам. Спартыўны журналіст з Паўночнай Караліны Майк Салартэ, які спецыялізуецца на амерыканскім футболе, баскетболе і хакеі, у сваіх выпусках у праграме “Sports night” стаў згадваць у рубрыцы “Where in the world is sports?” (“Дзе ў свеце спорт?”) пра матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі.

19 сакавіка Майк Салартэ распавёў пра чацвёрты паядынак у рамках плэй-оф паміж гродзенскім “Нёманам” і салігорскім “Шахцёрам”.

А 20 сакавіка Майк распавёў пра матч мінскага “Юнацтва” і “Дынама-Маладзечна”.

На матчы плэй-оф з удзелам “Нёмана” звярнуў увагу яшчэ адзін вядомы амерыканскі журналіст з ESPN Грэг Вышынскі. Цяпер ён заўзее за гродзенскую каманду.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]