Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя апублікавала інструкцыю для паліклінік і пацыентаў на час пандэміі каранавіруса COVID-19.
Калі вы захварэлі
Калі Вы захварэлі са з’яўленнем сімптомаў (павышэнне тэмпературы, кашаль, абцяжаранае дыханне, закладзенасць носа г. д.), заставайцеся дома і патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр установы аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання).
У размове з работнікам ўстановы:
1) Раскажыце, што Вас турбуе.
2) Пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон).
3) З Вамі звяжацца медыцынскі работнік — прытрымлівайцеся яго ўказанням.
У амбулаторна-паліклінічных установах арганізаваны асобныя ўваходы і кабінеты для прыёму пацыентаў з тэмпературай і сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі.
Калі вам трэба прайсці планавыя абследаванні
Праходжанне дыспансерызацыі, рэабілітацыі, лабараторныя і інструментальныя даследаванні ў планавым парадку, у тым ліку флюараграфію органаў грудной клеткі, ЭКГ, холтераўское манітараванне, увядзенне ін'екцыйных лекавых сродкаў праз працэдурны кабінет часова адкладзеце.
Калі трэба выпісаць рэцэпты
Калі Вы маеце патрэбу ў выпісцы рэцэптаў на лекавыя сродкі для пастаяннага прыёму, раней прызначаныя лекарам, патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр ўстановы аховы здароўя па месцы жыхарства, пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон), з Вамі звяжацца медыцынскі работнік, які арганізуе выпіску і дастаўку рэцэптаў на дом.
Калі Вы старэйшыя за 60 гадоў і маеце патрэбу ў аглядзе медыцынскага работніка ў сувязі з пагаршэннем самаадчування, патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр ўстановы аховы здароўя па месцы жыхарства, паведаміце пра гэта, пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон), на працягу працоўнага дня з Вамі звяжацца медыцынскі работнік і ўзгодніць час для візіту на дом.
Пазбягаючы планавага наведвання устаноў аховы здароўя, Вы дазволіце гэтым установам працаваць больш эфектыўна і дапаможаце абараніць Вас і іншых ад магчымага заражэння і распаўсюджвання COVID-19 інфекцыі.
Калі трэба зрабіць выпіску
З мэтай рэалізацыі пункта 9 дадатка 4 да загаду Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь