Паша Валанцей (вядомы ў Гродне як Blackstar) 15 сакавіка выступіў на адборы на конкурс X-Factor. Гродзенец распавёў, што даведаўся пра конкурс пасля прагляду матэрыяла на Hrodna.life, дзе мы літаральна параілі яму паспрабаваць свае сілы.
«Калі б вы не ўключылі мяне ў падборку, я бы і не даведаўся пра конкурс. А так мне расказалі cябры, скінулі спасылку, дзе мне прапаноўваюць выступіць на X-Factor. Я падумаў: а чаму б і не? Я прыйшоў і не толькі праспяваў, але яшчэ станцаваў. Ці прайшоў я далей, стане вядома пазней. Але я прыйшоў па перамогу», — распавёў Паша.
@hrodna.life##хфактор ##xfactor ##blackstar ##timati ##тимати ##рэп♬ оригинальный звук — hrodna.life
З 2016 года Паша Валанцей выкарыстоўвае псеўданім BlackStar каб быць бліжэй да лэйбла расійскага выканаўцы Цімаці. Ён спрабаваў сустрэцца з Цімаці, ездзіў да яго ў Маскву з шампанскім, выпускаў трэкі прысвечаныя артысту. Але сустрэча з рэперам заставалася марай. У 2019 годзе падчас адкрыцця ў Мінску фірмовай бургернай Цімаці гродзенец ажыццявіў мару.
Перадкасцінг праекта X-Factor прайшоў у Гродне 14 і 15 красавіка. За два дні ў гарадскім Цэнтры культуры журы ацаніла 190 кандыдатаў. Усе выступленні запісаныя на відэа. Хто сустрэнецца на праекце з настаўнікамі, прадзюсары вызначаць па выніках усіх праслухванняў, якія адбудуцца яшчэ ў дзевяці гарадах Беларусі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…