Як пацвердзілі ў памежнай службе, з Літвы пешшу можна перасекчы беларускую мяжу ў пункце пропуску “Прывалка” – “Райгардас” да 23:59 18 сакавіка па літоўскім часе. Таксама гэта магчыма ў пункце “Мядзінінкай” – “Каменны Лог”. З Польшчы пешшу беларусы і расіяне могуць вярнуцца праз пункты пропуску “Брузгі” – “Кузніца” і “Брэст” – “Цярэспаль”.

З 0.00 19 сакавіка ўезд на тэрыторыю Літвы будзе забаронены. Выключэнне будзе зроблена для дыпламатаў, членаў сем’яў грамадзян Літвы і грузаперавозчыкаў.

Таксама пасольства Беларусі ў Літве паведаміла, што з 9.00 17 сакавіка 2020 года на беларуска-літоўскай мяжы дзейнічае дадатковы прапускны пункт Шальчынінкай – Беняконі, на якім таксама прадугледжана магчымасць пешага пераходу мяжы. Цяпер прапрацоўваецца пытанне транспарціроўкі ад Беняконі да бліжэйшага населенага пункта Беларусі.

Перасекчы польскую мяжу, паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, з 15 сакавіка можна праз 4 пункты пропуску: «Цярэспаль» (з беларускага боку «Брэст аўтадарожны»), «Кукурыкі» («Казловічы»), «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі»), «Баброўнікі» ( «Бераставіца» ). Яны адкрыты толькі для палякаў, замежнікаў з картай паляка, з правам на працу ў Польшчы, дыпламатаў і членаў іх сем’яў.


Для беларусаў, якія затрымаліся ў Польшчы і Літве, арганізуюць аўтобусы на радзіму

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму