За апошнія суткі шпіталізавалі двух дальнабойшчыкаў з падазрэннем на коронавирус. Аднаго з іх забралі на «хуткай» прама з мяжы — ён вярнуўся з Італіі, і тэмпература была павышанай. Другі з сімптомамі рэспіраторнага захворвання звярнуцца да медыкаў сам, піша grodnonews.by. Два тыдні ён быў у Еўропе, у тым ліку і ў Італіі.
Абодвух кіроўцаў шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу. Тыя, хто з імі кантактаваў, знаходзяцца ў ашмянскім, смаргонскім, ваўкавыскім інфекцыйных аддзяленнях. Ва ўсіх узялі аналізы, большасць ужо гатовыя, і адказ адмоўны.
Як распавяла начальніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Краткова, да гэтага ў вобласці была толькі адна пацыентка з пацверджаным каранавірусам, цяпер яна ў бальнiцы, а ў кантактаў першага ўзроўню адмоўныя першыя вынікі аналізаў. Іх будуць кантраляваць да 14 дзён.
Паводле яе слоў, у інфекцыйнай бальніцы зараз свабодна 2/3 месцаў, планавыя кансультацыі адмянілі, і хворыя, якія не ўяўляюць небяспекі, лечацца дома. Грамадскія месцы дадаткова дэзінфікуюць.
www.youtube.com/watch?v=xpugWj0O7zo&feature=youtu.be
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…