Еўрасаюз плануе ўвесці забарону на паездкі на сваю тэрыторыю для замежнікаў ва ўсіх выпадках, акрамя неадкладных. Адпаведныя меры прапанавала прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Леен, паведамляе meduza.io.

Першапачаткова абмежаванні будуць уведзены на 30 дзён, пазней гэты тэрмін можа быць прадоўжаны.

Пад абмежаванні не трапяць замежнікі, якія пастаянна пражываюць у ЕС, члены сем’яў грамадзян ЕС, а таксама дыпламаты і медыцынскія работнікі. Забарона таксама не будзе распаўсюджвацца на жыхароў Вялікабрытаніі, якая афіцыйна пакінула ЕС у студзені.

З сярэдзіны сакавіка многія краіны ЕС абмяжоўваюць або цалкам забараняюць перасячэнне сваіх межаў на нацыянальным узроўні.

www.youtube.com/watch?v=xpugWj0O7zo&feature=youtu.be