Амністыя ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне можа закрануць 1,8 тыс. асуджаных за наркотыкі. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

Цяпер прапрацоўваецца механізм памілавання для тых, хто здзейсніў правапарушэнне ўпершыню, дадалі ў эфіры тэлеканала.

Займацца падрыхтоўкай законапраекта аб амністыі даручана Вярхоўнаму суду разам з Міністэрствам унутраных спраў. Дакумент па сваім аб’ёме, як паведамлялася, будзе параўнальны з законам аб амністыі, прынятым да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

МУС таксама рыхтуе шэраг заканадаўчых інавацый. Пакет змяненняў закране КоАП.