Фота: pixabay.com
У пяці студэнтаў БДУ папярэдні тэст на каранавірус COVID-19 паказаў станоўчы вынік, пацвердзіла Міністэрства аховы здароўя. Ім праводзяць удакладняльную дыягностыку. Таксім чынам лічба заражаных каранавірусам у Беларусі можа вырасці да 32.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь COVID-19 выяўлены ў 27 грамадзян. З іх першыя трое ўжо выпісаныя з устаноў аховы здароўя. Усяго для медназірання і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ва ўстановы здароўя накіраваны 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ.
Міністэрства аховы здароўя нагадала, што шпіталізацыя студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама санітарная апрацоўка памяшканняў універсітэта звязана з тым, што ў сям'і аднаго са студэнтаў быў выяўлены COVID-19. «На жаль, чалавек адмовіўся ад тэставання на ўездзе ў Беларусь і ў выніку стаў крыніцай наступнага распаўсюджвання коронавируса сярод студэнтаў. Сітуацыя ўскладнілася тым, што частка кантактаў першага ўзроўню пражываюць у інтэрнатах. У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы санітарна-эпідэміялагічнага нагляду ў дадзеных будынках», — цытуе naviny.by министэрства.
«Эпідэміялагічнае расследаванне кожнага выпадку паказала поўная адсутнасць насцярожанасці ў грамадзян, якія вяртаюцца з камандзіровак і турпаездак», — канстатавала прэс-служба.
Мінздароўя яшчэ раз просіць грамадзян «спакойна і, галоўнае, з разуменнем паставіцца да сітуацыі». Спробы самавольна пакінуць ўстановы аховы здароўя, утойванне інфармацыі аб паездках у эпідэмічна неспрыяльныя рэгіёны, а таксама адраса знаходжання прывядуць да непажаданых наступстваў.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…