Першы беларускі пацыент, у якога быў дыягнаставаны COVID-19, 12 сакавіка выпісаны з лякарні. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Як паведамлялася, першы завазны выпадак каранавіруса ў Беларусі быў зарэгістраваны 27 лютага. Тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса COVID-19 у маладога чалавека з Ірана, студэнта БНТУ, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя 10 сакавіка паведаміла, што ў студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту на наяўнасць каранавіруса. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, таксама атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. На гэтым тыдні пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыента будуць выпісаныя са стацыянара, праінфармавалі тады ў прэс-службе.

Як распавёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, усе пацыенты ў Беларусі, у якіх выяўлены каранавірус, знаходзяцца ў здавальняючым стане. Чацвёра ўжо вылечыліся, у іх атрыманыя адмоўныя тэсты.

Новыя выпадкі, якія фіксуюцца, — сярод тых, хто кантактаваў з хворымі і хто ўжо ізаляваны. «У іх захворванне працякае ў лёгкай форме, і без тэстаў пра яго, хутчэй за ўсё, не ведалі б», — адзначыў міністр.