Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі
Вечарам 13 сакавіка, каля 21.20 па беларускім часе, пачалася прэс-канферэнцыя прэм’ер-міністра Польшчы Матэуша Маравецкага з нагоды сітуацыі з каранавірусам у краіне. Улады забараняюць уезд замежнікаў у краіну з 15 сакавіка. Але будуць выключэнні. Таксама забараняюцца сходы і абмяжоўваецца праца гандлёвых цэнтраў.
«Мы забараняем сходы больш за 50 чалавек. Забарона распаўсюджваецца на дзяржаўныя і мясцовыя дзяржаўныя ўстановы, шэсці і рэлігійныя абрады», — кажа прэм’ер-міністр.
«Шаноўнае спадарства, гэта складаныя рашэнні, але яны дазволяць нам — я спадзяюся — пазбегнуць яшчэ больш складаных часоў. Багаслужэнні ў Польшчы будуць транслявацца ў інтэрнэце. Я ведаю, што такія абмежаванні змяняюць жыццё мільёнаў палякаў», — дадае ён.
З ночы з пятніцы на суботу ў Польшчы пачнецца абмежаванне дзейнасці гандлёвых цэнтраў, а таксама бараў і рэстаранаў. Няма абмежаванняў на крамы па-за гандлёвымі цэнтрамі. Усе крамы і пункты абслугоўвання, а таксама банкаўскія пункты будуць адкрыты.
«Мы таксама вырашылі прыпыніць працу ўсіх пабаў, рэстаранаў, кафэ, клубаў і бараў. Таму што там збіраюцца людзі», — кажа Маравецкі. Ён дадае, што ва ўсіх гэтых месцах усё яшчэ можна аказваць паслугі дастаўкі ежы.
Польшча закрывае межы для замежнікаў з 15 сакавіка. Грамадзяне Польшчы будуць накіраваны на 14-дзённы каранцін пасля прыбыцця ў краіну. «Мы вырашылі ўвесці статус пагрозы эпідэміі. Мы вырашаем часова аднавіць межы, — дадае прэм’ер. — Спачатку на 10 дзён».
З нядзелі будуць спыненыя паветраныя зносіны і цягнікі. «Мы зачыняем дзверы перад пандэміяй і такім чынам абараняем польскіх грамадзян», — кажа Маравецкі.
Кожны паляк, які пражывае за мяжой, або, напрыклад, зараз у адпачынку і хоча вярнуцца ў Польшчу, атрымае адпаведную дапамогу.
На польска-беларускай мяжы цалкам закрываюцца пункты пропуску: Рудаўка-Лясная (ён сезонны і ўсё адно зараз не працуе), Белавежа-Пярэраў (турыстычны пункт пропуску ў Белавежскай пушчы, не працуе ноччу), Славатычы-Дамачава, Полаўцы-Пяшчатка, Чарэмха-Высокалітоўск (чыгуначны пункт пропуску).
Абмежаваны будзе рух у пунктах пропуску: Кузніца-Брузгі, Кузніца-Гродна (чыгуначны), Баброўнікі-Бераставіцы, Кукурыкі-Казловічы, Тэрэспаль-Брэст, Семяноўка-Свіслач (пунк выключна чыгуначнага таварнага руху).
Пачынаючы з нядзелі 15 сакавіка заехаць у Польшчу змогуць толькі грамадзяне Польшчы, а таксама замежнікі, якія з’яўляюцца мужам ці жонкай альбо дзецьмі польскіх грамадзян, альбо якія знаходзяцца пад пастаяннай апекай грамадзян Польшчы. Іншаземцы з Картай паляка таксама ўедуць у Польшчу. Уезд не забаронены для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, членаў дыпламатычнага і консульскага складу місіі і членаў іх сем’яў. Таксама змогуць патрапіць у Польшчу замежнікі, якія маюць права на пастаяннае або часовае знаходжанне ў Польшчы, а таксама тыя, хто мае дазвол на працу, даведку ад працадаўцы, гэта значыць права на працу ў Польшчы.
Абавязковы каранцін распаўсюджваецца на ўсіх, хто прыязджае ў Польшчу, акрамя:
— людзей з памежных раёнаў, якія жывуць у Польшчы, але працуюць кожны дзень у суседняй краіне і рэгулярна перасякаюць мяжу;
— замежнікаў, якія жывуць у суседняй краіне, але працуюць у Польшчы і рэгулярна перасякаюць мяжу;
— прафесійных вадзіцеляў грузавых і пасажырскіх перавозак, якія выконваюць свае абавязкі.
Міністэрства аховы здароўя на канферэнцыі прэм’ер-міністра прадставіла штодзённую справаздачу пра каранавірус у Польшчы. Інфекцыю пацвердзілі ў 68 чалавек, 2 асобы памерлі. У бальніцах з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю знаходзяцца 521 чалавек, а 3151 на каранціне. Больш за 17 000 палякаў знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…