Пандэмія коронавируса можа скончыцца да чэрвеня, калі краіны распачнуць неабходныя крокі для барацьбы і будуць выконваць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Пра гэта заявілі кітайскія медыкі. Паводле разлікаў спецыялістаў, захворванне павінна знізіцца з надыходам цёплых месяцаў, піша БЕЛТА.

З-за пагрозы распаўсюджвання COVID-19 адменены стартавы этап чэмпіянату свету «Ф-1», этап «Формулы-1», зачыненыя паркі Disneyland ў ЗША і Францыі. На каранавірус захварэў прэзідэнт Бразіліі, на каранцін змешчаны і прэм’ер-міністр Канады з-за выяўлення віруса ў яго жонкі. У ізаляцыі апынуліся нарвежскія кароль з каралевай.

Агульнанацыянальны каранцін абвешчаны ў Бельгіі. Аргенціна, як і многія іншыя краіны, спыняе авіязносіны з Еўропай. Эстонія з панядзелка закрывае ўсе школы на каранцін, а Францыя і Аўстрыя яшчэ дзіцячыя сады і універсітэты.

У Беларусі да 6 красавіка ў краіне абмяжуюць правядзенне культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў з міжнародным удзелам.