У сацыяльныя сеткі трапілі фатаграфіі дакументаў з Гродна. Сутнасць іх у тым, што дзіцячым групам не рэкамендуецца выязджаць за мяжу з-за каранавіруса. Маюцца на ўвазе любыя паездкі: і на спаборніцтвы, і «з мэтай аздараўлення»… У тым ліку і ў час вясновых вакацый, паведамляе officelife.media.
Адзін з дакументаў - ліст ад Вучэбна-метадычнага кабінета Ленінскага раёна Гродна кіраўнікам устаноў адукацыі. Яго фота апублікаваў блогер Сяргей Альшэўскі. Іншы падобны ліст падпісаны галоўным санітарным урачом Гродзенскай вобласці. Яго здымак апублікаваны ў каментарах да паста Альшэўскага.


Раней у Польшчы была зафіксавана першая смерць ад каранавіруса. Памерла 57-гадовая жанчына ў Познані. Усяго ў суседняй краіне выявілі 49 выпадкаў заражэння.