Скрын з кліпу
Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч ў праграме «Неделя» на канале СТВ распавёў пра магчымыя змены ў Крымінальным кодэксе. Так, адна з прапаноў Наскевіча тычыцца крыптавалют: напрыклад, калі злачынства датычыцца крыптавалюты, то ўзнікае неабходнасць забраць яе — а зараз зрабіць гэта нельга, піша Onliner.by.
Акрамя гэтага, старшыня СК нагадаў, што выступаў за змякчэнне пакарання за распаўсюд матэрыялаў парнаграфічнага характару, калі гаворка ідзе пра сітуацыі тыпу «паставіў лайк відэа»:
— Мы зыходзім з таго, што такога кшталту дзеянні валодаюць невысокай грамадскай небяспекай і іх можна адрэгуляваць адміністрацыйна-прававымі метадамі. З улікам таго, што зараз ідзе грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэкса, я мяркую дарэчным вярнуцца яшчэ раз да разгляду гэтага пытання і такога роду дзеянні рэгуляваць у межах адміністрацыйнага кодэкса.
Тычыцца гэта не канкрэтна лайкаў, але яшчэ і, напрыклад, рэпоста відэа і іншага «дарослага» кантэнту. Аднак пры такім жа паўторным парушэнні закону ўжо давядзецца адказваць па крымінальным артыкуле.
Іншы нюанс: пры аглядзе месца здарэння і ператрусе спецыялістам могуць дазволіць капіраванне інфармацыі з электронных носьбітаў, у той час як цяпер прылады іх забіраюць, і гэта часам можа паралізаваць дзейнасць суб’ектаў гаспадарання.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…