Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч ў праграме «Неделя» на канале СТВ распавёў пра магчымыя змены ў Крымінальным кодэксе. Так, адна з прапаноў Наскевіча тычыцца крыптавалют: напрыклад, калі злачынства датычыцца крыптавалюты, то ўзнікае неабходнасць забраць яе — а зараз зрабіць гэта нельга, піша Onliner.by.

Акрамя гэтага, старшыня СК нагадаў, што выступаў за змякчэнне пакарання за распаўсюд матэрыялаў парнаграфічнага характару, калі гаворка ідзе пра сітуацыі тыпу «паставіў лайк відэа»:

— Мы зыходзім з таго, што такога кшталту дзеянні валодаюць невысокай грамадскай небяспекай і іх можна адрэгуляваць адміністрацыйна-прававымі метадамі. З улікам таго, што зараз ідзе грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэкса, я мяркую дарэчным вярнуцца яшчэ раз да разгляду гэтага пытання і такога роду дзеянні рэгуляваць у межах адміністрацыйнага кодэкса.

Тычыцца гэта не канкрэтна лайкаў, але яшчэ і, напрыклад, рэпоста відэа і іншага «дарослага» кантэнту. Аднак пры такім жа паўторным парушэнні закону ўжо давядзецца адказваць па крымінальным артыкуле.

Іншы нюанс: пры аглядзе месца здарэння і ператрусе спецыялістам могуць дазволіць капіраванне інфармацыі з электронных носьбітаў, у той час як цяпер прылады іх забіраюць, і гэта часам можа паралізаваць дзейнасць суб’ектаў гаспадарання.

Гродненцу, который репостнул клип Rammstein, вынесли приговор

Два года с отсрочкой, штраф и конфискация телефона. Жительницу Гродно осудили за картинку с элементами порно в ВК