Вершы сваіх улюбёных паэтаў прачытаў 7 сакавіка на фестывалі Pradmova ў Гродне пісьменнік, паэт і спявак Віктар Шалкевіч. У яго выкананні прагучалі вершы на польскай і чэшскай мовах, творы беларускіх аўтараў і ўласныя вершы.
Для Hrodna.life Віктар Шалкевіч раскрыў таксама падрабязнасці пра два анансаваныя канцэрты ў Гродне, запланаваныя на 19 і 20 сакавіка.
У першы вечар, 19 сакавіка, Шалкевіч прапануе тыпова гарадзенскую праграму: «Аказваецца, у мяне набралася вельмі многа песень і па-просту, і па-польску, пра Гродна. Гэта будзе нармальны вялікі гарадзенскі вечар».
Сярод гродзенскіх твораў Шалкевіч ўзгадаў «У Гародні дождж», «Балада о дзевчыне Гражыне з уліцы Пясковай», «Дзяўчына з Палестыны», «Ля Каложскай царквы» і многія іншыя.
Канцэрт 20 сакавіка будзе салянкай з усяго: «Музыканты гатовыя, у нас усе ноты (і хады) запісаныя, — жартуе Шалкевіч. — Застаецца толькі сесці і сыграць, вось і ўсё».
Абодва канцэрты пройдуць у Цэнтры гарадскога жыцця. Дамовіцца з большымі канцэртнымі пляцоўкамі не атрымалася.
«Таму я больш люблю ліберальны Мінск, дзе можна спакойна заспяваць у цэнтры горада, у Палацы прафсаюзаў. А тут, у Гродне, усё занята».
Да слова, апошні дазволены канцэрт барда ў Гродне адбыўся ў 2017 годзе.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…