Вершы сваіх улюбёных паэтаў прачытаў 7 сакавіка на фестывалі Pradmova ў Гродне пісьменнік, паэт і спявак Віктар Шалкевіч. У яго выкананні прагучалі вершы на польскай і чэшскай мовах, творы беларускіх аўтараў і ўласныя вершы.

Віктар Шалкевіч, фестываль Pradmova

Для Hrodna.life Віктар Шалкевіч раскрыў таксама падрабязнасці пра два анансаваныя канцэрты ў Гродне, запланаваныя на 19 і 20 сакавіка.

Шалкевіч чытае вершы

https://youtu.be/40uGjm721-o

Канцэрт Шалкевіча з “гарадзенскай” праграмай

У першы вечар, 19 сакавіка, Шалкевіч прапануе тыпова гарадзенскую праграму: “Аказваецца, у мяне набралася вельмі многа песень і па-просту, і па-польску, пра Гродна. Гэта будзе нармальны вялікі гарадзенскі вечар”.

Віктар Шалкевіч, фестываль Pradmova

Сярод гродзенскіх твораў Шалкевіч ўзгадаў “У Гародні дождж”,  “Балада о дзевчыне Гражыне з уліцы Пясковай”, “Дзяўчына з Палестыны”, “Ля Каложскай царквы” і многія іншыя.

Салянка ад Шалкевіча

Канцэрт 20 сакавіка будзе салянкай з усяго:  “Музыканты гатовыя, у нас усе ноты (і хады) запісаныя, – жартуе Шалкевіч. – Застаецца толькі сесці і сыграць, вось і ўсё”.


Чытайце таксама: “Гэта голас Гародні”. Гродзенцы расказалі, што для іх значыць Шалкевіч


Абодва канцэрты пройдуць у Цэнтры гарадскога жыцця. Дамовіцца з большымі канцэртнымі пляцоўкамі не атрымалася.

“Таму я больш люблю ліберальны Мінск, дзе можна спакойна заспяваць у цэнтры горада, у Палацы прафсаюзаў. А тут, у Гродне, усё занята”.

Да слова, апошні дазволены канцэрт барда ў Гродне адбыўся ў 2017 годзе.

Віктар Шалкевіч, фестываль Pradmova

Чытайце таксама:

Любіў “дзюдзікі” і ніколі не скардзіўся. 10 цытат з Pradmova, каб зразумець магію Караткевіча

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]