Навіны

У Польшчы прадуктовыя крамы будуць аддаваць ежу маючым патрэбу

У Польшчы з 1 сакавіка ўладальнікі крамаў, якія выкідваюць прадукты замест таго, каб аддаваць іх грамадскім арганізацыям, будуць плаціць высокія штрафы, піша r**yja.com са спасылкай на noizz.pl. Такія змены з’явіліся ў адпаведнасці з новым палажэннем закона па прадухіленні харчовых адкідаў.

Такім чынам, буйныя рознічныя сеткі і ўладальнікі крамаў павінны заключыць дамову з няўрадавымі арганізацыямі. Апошнім будуць перадаваць бясплатнае харчаванне, якое не было прададзена, але ўсё яшчэ прыдатнае для спажывання. Калі прадуктовая крама не заключыць дамову ні з адной арганізацыяй, то заплаціць штраф у памеры 5000 злотых, а таксама 10 грошай за кожны кілаграм.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025