Святочны тралейбус з аніматарамі і фотазонай будзе курсіраваць па Гродне ў нядзелю 8 сакавіка.

Праезд у такім тралейбусе будзе платны — 5 рублёў. У салоне пасажыраў будуць чакаць святочная праграма, фотазона і аніматары. Тралейбус будзе адкрываць дзверы на кожным прыпынку па шляху.

Тралейбус-romantic пачне рух з упраўлення ў 12.40 і пройдзе па-маршруце:

Тралейбуснае ўпраўленне — Савецкая плошча — Стары мост — вул. Савецкіх пагранічнікаў - Новы мост — вул. БЛК — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага — Аўтавакзал — Тралейбуснае ўпраўленне

У 14:10 ён выйдзе зноў і пойдзе па іншым маршруце:

Тралейбуснае ўпраўленне — Савецкая плошча — Стары мост — вул. Янкі Купалы — вул. Кляцкова — Хімвалакно — Трыніці - вул. Янкі Купалы — Стары мост — Савецкая плошча — Аўтавакзал — Тралейбуснае ўпраўленне

8 сакавіка па Гродне будзе ездзіць рамантычны тралейбус. Білеты - у 8 разоў даражэй звычайнага