У Польшчы з 1 сакавіка ўладальнікі крамаў, якія выкідваюць прадукты замест таго, каб аддаваць іх грамадскім арганізацыям, будуць плаціць высокія штрафы, піша r**yja.com са спасылкай на noizz.pl. Такія змены з’явіліся ў адпаведнасці з новым палажэннем закона па прадухіленні харчовых адкідаў.
Такім чынам, буйныя рознічныя сеткі і ўладальнікі крамаў павінны заключыць дамову з няўрадавымі арганізацыямі. Апошнім будуць перадаваць бясплатнае харчаванне, якое не было прададзена, але ўсё яшчэ прыдатнае для спажывання. Калі прадуктовая крама не заключыць дамову ні з адной арганізацыяй, то заплаціць штраф у памеры 5000 злотых, а таксама 10 грошай за кожны кілаграм.