Новости

У Гродне адкрыўся ГЦ «Kazzarma Mall»

У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыўся ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. Як піша T*T.BY, на адкрыццё прыйшлі каля тысячы чалавек. Дзецям раздавалі бясплатныя шарыкі, жанчынам да 8 Сакавіка — кветкі. Урачыста перарэзалі чырвоную стужачку намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Болтрык, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сарока і заснавальнік кампаніі «Спектр-Лайн» Аляксандр Каськевіч.

Пры рэканструкцыі будынкаў уласнікі пастараліся захаваць старадаўнія элементы і зрабілі акцэнт на гісторыю ваеннага гарадка. Так з’явілася і назва — Kazzarma Mall. Праўда, 7 сакавіка адкрылася толькі першая частка гандлёвага цэнтра, другую абяцаюць увесці летам гэтага года. Там будуць офісы і спартыўную зала.

Падчас урачыстага адкрыцця для наведвальнікаў падрыхтавалі святочную праграму: працавалі аніматары, іграў духавы аркестр «Гарадзенскія трубы», дзецям бясплатна рабілі аквагрым, а яшчэ разыгрывалі прызы ад арандатараў.

Чаму туды варта прыйсці?

Kazzarma Mall — гандлёвы цэнтр, пабудаваны на месцы былой ваеннай казармы на Шчорса, плошчай больш за 3 580 кв.м. і які складаецца з харчовай крамы і двухпавярховага шматфункцыянальнага будынка.

Галоўная мэта — забяспечыць камфортныя ўмовы пражывання жыхарам новага раёна, які знаходзіцца практычна ў цэнтры Гродна. Дзякуючы выгаднаму месцазнаходжанню, вялікай колькасці шматкватэрных дамоў, развітай транспартнай інфраструктуры і адсутнасці крамаў Kazzarma Mall становіцца прывабным для будучых арандатараў.

Што там будзе?

Сярод арандатараў прадстаўлены: «Белмаркет», «Буслік», «Go-Go Пицца», «Остров чистоты», «Воздушная история», «Розовая пантера», «Непоседа», «Зоосфера», «Подстригульки», салон аксесуараў Device, X-mobile, індывідуальны пашыў адзення Like і многія іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025